Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Катары

Першая ракетка планеты сустракалася з італьянскай тэнісісткай Сарай Эрані. Азаранка атрымала перамогу ў двух сэтах — 6:2, 6:2. Гульня працягвалася 1 гадзіну 24 хвіліны, паведамляе БЕЛТА. Да гэтага Вікторыя выйграла ў швейцаркі Раміны Апрандзі і амерыканкі Крысціны Макхэйл.

Заўтра ў матчы за выхад у фінал беларуская тэнісістка сустрэнецца з пераможцай апошняга сённяшняга чвэрцьфіналу. У ім полька Агнешка Радваньска гуляе з прадстаўніцай Даніі Каралін Вазняцкі.

Фінальны паядынак адбудзецца ў нядзелю, 17 лютага.

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі