Вікторыя Азаранка заваявала бронзу
У матчы за трэцяе алімпійскае месца 4 жніўня яна ўпэўнена перайграла расіянку Марыю Кірыленка — 6:3, 6:4.
У паўфінале спаборніцтваў беларуска саступіла Серэне Уільямс. Сёння ж, у суботу, Азаранка выступіць у пары з Максімам Мірным супраць тэнісістаў з Індыі Леандэра Паеса і Сані Мірза.