Вінсэнт: Мы ўжо знялі адну пасцельную сцэну

111121 VinsentS.mp3

Еўрарадыё:  Вінсэнт, чаму здымкі гэтага фільма падаліся журналісту “Нашай нівы” сакрэтнымі і таямнічымі?


Вінсэнт: Не, нічога там сакрэтнага і таямнічага там няма. Здымкі адкрытыя. Проста мы працуем ад 6-й раніцы да 10-й увечары, і не маем вольных хвілінаў. Вось зараз я размаўляю літаральна ў перапынку паміж дублямі. Проста не было пакуль магчымасці запрасіць журналістаў.  Не было часу, каб нешта паказаць.

Еўрарадыё:  Гэта фільм пра Франака Вячорку?


Вінсэнт: Не, гэта фільм не пра Франака Вячорку. Насамрэч у гісторыі ёсць нейкія дэталі з яго жыцця, але ўвогуле гэта зборны вобраз, гэта вобраз чалавека, які імкнецца да свабоды, да волі, як у маладога чалавека ідзе нейкае ўнутранае змаганне, змаганне са знешнімі фактарамі. Такая  драматычная цікавая гісторыя. Я не магу расказваць усе акалічнасці сцэнару, таму што потым нецікава будзе глядзець людзям.

Еўрарадыё:  А хто аўтар сцэнара і хто рэжысёр гэтага фільма?


Вінсэнт: Рэжысёр фільма Кшаштаф Лукашэвіч, вельмі вядомы польскі рэжысёр, досыць малады, гэта ўжо далёка не першая праца – вельмі дасведчаны, таленавіты рэжысёр. У камандзе яго сабраныя ў асноўным прафесіяналы, напрыклад, кіраўнік плану, галоўны аператар, які прыехаў з Лондану. Там ён выкладае на курсах аператараў.  І ўся каманда вельмі прафесійная.

Еўрарадыё:  Кажуць, што цябе ўзялі на галоўную ролю менавіта з-за сяброўства з Франкам Вячоркам. Як выгядаў кастынг на гэтую ролю?


Вінсэнт: Я нават не хачу каментаваць гэта. Шмат акцёраў было на кастынгу і кастынг-рэжысёр – адзін з найлепшых у Польшчы, а можа нават і найлепшы ў Польшчы - менавіта яна адбірала актораў.

Еўрарадыё:  Звесткі, якія трапілі ў інтэрнэт, што нібыта на фільм выдадзена 2 млн. долараў і што табе плацяць за адзін здымачны дзень тысячу еўра, гэта праўда?


Вінсэнт: Я не магу каментаваць грашовыя справы проста таму, што я не маю інфармацыі пра грошы. Пра гэта трэба запытаць у прадусэра.

Еўрарадыё:  Вядома, што ты граеш з вядомай актрысай высокага ўзроўню Каралінай Грушкай. Ці будуць у вас нейкія пасцельныя сцэны?


Вінсэнт: Магу выдаць адзін сакрэт – ужо знялі адну пасцельную сцэну. Але гэта ўсё не пошла, а прыгожа. Гэта вялікая радасць граць з такой дасведчанай актрысай, з такой зоркай, як Караліна Грушка. Яна мне дапамагае ўвайсці ў ролю. Пакуль што ўсё ўвогуле цікава і класна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі