Віталь Рымашэўскі правёў у міліцыі чатыры гадзіны
Яго трымалі ў Фрунзенскім РАЎСе, прыкаваным кайданкамі да лаўкі.
Палітыка схапілі а 16.00 каля яго дома ў мікрараёне Сухарава. Трое невядомых без тлумачэння накінуліся на яго пры выхадзе з пад’езда, не прадстаўляючыся, закінулі ў мікрааўтобус і адвезлі ў міліцыю. А 20.30 сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выпусцілі без тлумачэння прычынаў затрымання, інфармуе Радыё Свабода.