Віталю Рымашэўскаму скасавалі дазвол на паездку на Гомельшчыну
Сустаршыня аргкамітэта БХД лічыць, што гэта звязана з нядаўнімі ўцёкамі з краіны Алеся Міхалевіча.
Камітэт дзяржбяспекі забараніў экс-кандыдату ў прэзідэнты, сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталю Рымашэўскаму наведаць Гомельскую вобласць. Як паведаміў палітык, візіт планаваўся на 19-20 сакавіка, і папярэдне КДБ даў на яго дазвол. Але 18 сакавіка гэты дазвол быў адкліканы, паведамляе сайт rymasheuski.org.
“Я лічу, што гэта звязана з нядаўнімі ўцёкамі ў Чэхію Алеся Міхалевіча”, — адзначыў Рымашэўскі.
Нагадаем, што 13 сакавіка з Беларусі здолеў з'ехаць экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч. 18 сакавіка стала вядома, што ён папрасіў прытулку ў Чэхіі.