Віцебскі Мірон вывесіў новы нацыянальны сцяг

Вялікі бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся на электрычных дратах над вуліцай Зеленагурскай увечары 25 лістапада, перадае Радыё Свабода. На сцяг была таксама прычэпленая цыдулка з наступным тэкстам:

“Каб абараніць гонар Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1920-м годзе знайшлося 20 тысяч мужных змагароў, здольных трымаць у руках зброю. Сёння за гонар нашай краіны паўстане непараўнальна болей, бо Радзіма для нас — усё! Вечная слава героям Слуцкага збройнага чыну. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі