Візавы рэжым адбірае ў ЕС сотні мільёнаў еўра

Зрухаў у гэтай справе чакаюць ад польскага старшынства ў ЕС, перадае Радыё Свабода са спасылкай на PAP. Нямецкія бізнэс-колы ўпэўненыя, што бязвізавы рэжым Еўрасаюза з Расіяй, Беларуссю, Украінай, Малдовай стане рэальнасць да 2018 года. На гэты год у Расіі прызначаны чэмпіянат свету па футболе.

"Польшча прыступіла да старшынства ў ЕС на шэсць месяцаў. Магчыма, з яе боку  паступяць станоўчыя імпульсы на гэты конт", — заявіў прэзідэнт групы Metro Экхард Кордэс, які ўзначальвае Ўсходнюю камісію нямецкай эканомікі. Група аб'ядноўвае 170 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў

Як бачна з праведзенай Усходняй Камісіяй анкеты, 20 адсоткаў нямецкіх фірмаў заявілі, што пацярпелі з-за складаных візавых працэдур. Больш за палову кажуць, што гатовыя больш інвеставаць у Расіі ды іншых краінах рэгіёну, калі б не было візавага рэжыму.

"Агульныя страты ад існавання візавага рэжыму, панесеныя еўрапейскай эканомікай могуць быць ацэненыя ў некалькі сотняў мільёнаў еўра ў год", — сказаў Кордэс. — У эпоху біяметрычных пашпартоў, візы несумяшчальныя з часам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі