"Вольфсбург" вяртае Глеба ў "Барселону"
Нямецкі футбольны клуб не плануе падаўжаць дамову з "Барселонай" пра арэнду Аляксандра Глеба, разлічаную да канца 2011 года.
Галоўны трэнер "Вольфсбурга" Фелікс Магат заявіў, што быў бы рады супрацоўнічаць з беларускім футбалістам. Але, перадае Eurosport, пастаянныя траўмы гульца змушаюць клуб адмовіцца ад яго.