Вольга Гаварцова выйграла турнір у Бірмінгеме
Перамогу беларуская тэнісістка атрымала разам з расіянкай Алай Кудраўцавай.
Беларуска-расійскі дуэт перамог італьянак Сару Эрані і Рабэрту Вінчы — 1:6, 6:1, 10:5. Сустрэча доўжылася 58 хвілін.
Прызавы фонд турніру ў брытанскім Бірмінгеме складае 220 тысяч долараў, перадае РИА Новости.