Вольга Комар: "У Белтрансгазе не працую, і муж мой не англічанін"
Былая суддзя Фрунзенскага суда Мінска, унесеная ў "чорны спіс" ЕС, абвяргае чуткі пра тое, што не можа з'ехаць у Англію.
Былая суддзя Вольга Комар нібыта выйшла замуж за англічаніна і ўладкавалася працаваць у "Белтрансгаз", але не можа паехаць да мужа ў Еўропу з-за санкцыяў, піша сайт "Беларускі партызан".
"Я думаю, што ў "Белпартызана" добрая фантазія. І калі людзям няма чаго рабіць, пісаць, што я працую у Белтрансгазе... Я бачыла гэты артыкул, што я працую ў Белтрансгазе, муж у мяне англічанін і я збіраюся ехаць у Англію. Гэта ад пачатку і да канца выдуманая гісторыя", — гаворыць Вольга Комар карэспандэнту Еўрарадыё.
Нагадаем, што неўязную ў ЕС суддзю Вольгу Комар адхілілі ад пасады — адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёлета 14 студзеня.
Фота — БелаПАН