Восенню Аляксандр Лукашэнка наведае "гурковую сталіцу" — Альшаны

Некалькі месяцаў таму гэты населены пункт на Століншчыне наведаў кіраўнік Беларусі, а цяпер з рабочым візітам пабываў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

На асабісты прыём да Уладзіміра Макея трапілі каля 40 чалавек, сярод іх — і знакамітыя ўжо мясцовыя фермеры браты Іван і Уладзімір Грыбы. Яны просяць зямлю для развіцця сваіх гаспадарак. Чыноўнік прапанаваў правесці інвентарызацыю вольных земляў на Альшаншчыне і заявіў, што ўсе ўзнятыя пытанні павінны быць вырашаныя да восені. Бо ўвосень Аляксандр Лукашэнка зноў збіраецца прыехаць ў гэтую вёску.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі