Вячаслава Шведа звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта

Нагадаем, што ў мінулым месяцы доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа звольнілі з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму. 1 красавіка Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе.

Пасля гэтага Вячаслаў Швед выступіў з адкрытым лістом да выкладчыкаў Гродзенскага ўніверсітэта. Ён заявіў, што лічыць сваё звальненне "палітычным рашэннем — помстай за выдадзеную кнігу "Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада", нагадвае Радыё "Свабода".

Нагадаем таксама, што некалькі месяцаў таму з Гродзенскага ўніверсітэта па палітычных матывах быў звольнены дацэнт Андрэй Чарнякевіч, таксама адзін з аўтараў кнігі "Гродназнаўства". На знак пратэсту супраць палітычнага пераследу з ВНУ сышоў старшы выкладчык Ігар Кузьмініч.

Фота — t-styl.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі