Вялікабрытанія ў 2018 годзе вырашыць, ці заставацца ёй у ЕС

Апошнім часам Кэмеран узмацніў крытыку палітыкі і цяперашняга стану Еўрасаюза, дамагаючыся вяртання Брытаніі большай колькасці паўнамоцтваў, якія былі перададзеныя Бруселю. Лондан таксама блакаваў праект шматгадовага бюджэту саюза, бо палічыў, што ён не выгадны Вялікабрытаніі. Некалькі тыдняў таму брытанскі прэм’ер заявіў, што гатовы будзе правесці рэферэндум, на якім грамадзяне павінны вырашыць, ці застанецца іх краіна ў складзе ЕС.

Аднак крыніцы газеты Mail on Sunday сцвярджаюць, што пазіцыя Кэмерана па Еўропе змякчылася і выхад з ЕС ён лічыць вар’яцтвам. А рэферэндум ён выкарыстае як перамоўную тактыку ў дыялогу з Бруселем, каб дамагчыся пашырэння паўнамоцтваў для Лондана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі