Вярхоўны суд зрабіў Віктара Цярэшчанку кандыдатам у дэпутаты
Экс-кандыдат у прэзідэнты балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе №29.
Як паведамляе БЕЛТА, Цярэшчанка вылучаўся шляхам збору подпісаў. Акруговая камісія не зарэгістравала яго кандыдатам, бо выявіла, што частку подпісаў збірала не яго ініцыятыўная група. Прэтэндэнт падаў скаргу ў Цэнтравыбаркам, але той стаў на бок акруговай камісіі.
1 верасня Вярхоўны суд задаволіў скаргу Цярэшчанкі, прызнаўшы яе абгрунтаванай.
Фота — svaboda.org