Вясковец праспаў пажар у прыбіральні

Гэты дом яму не належыць. Гаспадар жытла памёр яшчэ ў 2007 годзе, а іншы мясцовы жыхар самавольна туды засяліўся. Вяскоўцы з Шантароўшчыны кажуць, што мужчына прыехаў напярэдадні ўвечары дадому, паваліўся ля парогу, аднак усё ж здолеў увайсці ў хату.

Калі пачаўся пажар, выклікалі ратавальнікаў. Яны шукалі небараку ў доме, але безвынікова. Мужчына знайшоўся крыху пазней — жывым і здаровым. Ён растлумачыў, што прачнуўся, бо яму пякло ў бок, а яшчэ ён адчуваў пах дыму. Не зважаючы на пажар, насельнік дома выйшаў на двор і рушыў у прыбіральню, а там заснуў.

Прычыну пажару ўжо вызначылі — неасцярожнасць пры паленні, паведамілі газеце Інфа-Кур’ер у Слуцкім РАУСе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі