Вясна ў Гомелі: мінус дзесяць, снег, парывісты вецер (фота)
Тыдзень таму завеі ахуталі амаль усю Беларусь апроч абласнога цэнтра. Цяпер жа і Гомель далучыўся да снежнага цыклону.
Снег, што пайшоў у Гомелі яшчэ з другой паловы дня пятніцы, працягваецца і дагэтуль. Да “снежных ападкаў” далучыўся і даволі моцны вецер, які проста замятае ізноў толькі што прыбраны з дарог снег.
Згодна з прагнозамі сіноптыкаў такое ж надвор’е чакаецца ў горадзе і заўтра, у нядзелю.