Выбух і пажар у мінскай Серабранцы: загінулі два чалавекі (фота+відэа)
Выбух прагрымеў жылым доме № 85 па вуліцы Пляханава. Асноўная версія — праблемы з бытавым газам.
Інцыдэнт адбыўся каля 17.00. Пасля выбуху пачаўся пажар адразу ў некалькіх кватэрах на 9-м паверсе, інфармуе TUT.by. Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння неадкладна. Болей за 20 жыхароў дому эвакуяваныя, 9 чалавек выратавалі з пажару.
Пасля ліквідацыі агню было ўсталявана, што непасрэднай пагрозы абрынання канструкцыяў у кватэрах няма. Зрэшты, перад тым, як працягваць разбор завалаў, перакрыцці і сцены ўмацавалі адмысловымі дамкратамі і распоркамі.
Пакуль вядома толькі пра двух загінулых, інфармацыі пра іншыя ахвяры няма. Пяць чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу.