Выбухі ў Бостане заахвоцілі іспанцаў паўдзельнічаць у мадрыдскім марафоне
Колькасць удзельнікаў марафону, які пройдзе ў іспанскай сталіцы ў наступныя выходныя, рэзка ўзрасла ў чатыры разы.
Арганізатары паведамляюць, што такі ўсплёск цікаўнасць да спартовага мерапрыемства адбыўся ўжо на наступны дзень пасля тэракту ў амерыканскім Бостане. Кіраўнік Алімпійскага камітэту Іспаніі заявіў, што падобныя паводзіны мадрыдцаў — найлепшы спосаб выказаць свае сімпатыі ў дачыненні да жыхароў Бостана.
У 2004 годзе ахвярамі серыі выбухаў у Мадрыдзе стаў 191 чалавек, болей за тысячу атрымалі раненні, нагадвае ВВС.