Вынік суда над Яўгенам Ліпковічам будзе вядомы 17 траўня

Судовае паседжанне паводле іска старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца адбылося сёння. Чаргінец абвінавачвае Ліпковіча ў тым, што блогер яго абразіў. Справа у тым, што Яўген Ліпковіч 19 сакавіка сёлета спаліў у мінскім Севастопальскім парку кнігу Чаргінца “Таямніца авальнага кабінету”. У гэтай кнізе блогера збянтэжылі сцэны эратычнага і нават парнаграфічнага зместу.

Гэта і натхніла Ліпковіча на знішчэнне кнігі, якую ён лічыць сваёй уласнасцю і таму мяркуе, што можа распараджацца ёй як заўгодна.

Мікалай Чаргінец палічыў гэты інцыдэнт наўмысным прыніжэннем гонару і годнасці асобы, выражанае ў непрыстойнай форме. Праўда, ён асабіста не прыйшоў на сённяшні суд адстойваць свае правы. Замест яго з’явіўся нехта Аляксандр Новікаў, які сабраў на Ліпковіча дасье на 90 старонак. Якое дачыненне Новікаў мае да Саюза пісьменнікаў і Чаргінца, невядома.

Вынік гэтай судовай справы будзе вядомы 17 траўня зранку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі