Выступ беларускага гурта Nuteki ва Украіне скончыўся бойкамі

Nuteki сыгралі на адкрыцці хрысціянскага моладзевага клуба “WATERWALKERS +”. Але, як выявілася, не ўсе жыхары Луцка былі ўзрадаваныя такой імпрэзе. Пасля завяршэння канцэрта, некалькі дзесяткаў маладых мужчын чакалі музыкаў на выхадзе з канцэртнай залы.

Бойка пачалася ўжо ў дзесяці метрах ад выхаду. Пяцёра хлопцаў накінуліся на аднаго з удзельнікаў мерапрыемства і пачалі яго біць, але крыкі дапамозе і міліцыя іх спынілі.

Пасля ў другі раз адбылося сутыкненне. На канцэрце  была пераважала жаночая аўдыторыя і ў гэты раз пачалі біць і іх, інфармуе volynpost.com

Нагадаем, што ў 2012 годзе Nuteki ўдзельнічалі ў адборачным туры “Еўрабачання 2013” у Беларусі і з невялікім разрывам  занялі другое месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі