Высяляць БНФ прыйдуць 26 ліпеня, партыя рыхтуе “сюрпрызы”

У паведамленні сказана, што ў выпадку неабходнасці ЖРЭА павінна зламаць замкі, а РУУС Савецкага раёна — накіраваць супрацоўнікаў для забеспячэння правапарадку. Пра гэта БелаПАН распавёў намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Палітык таксама адзначыў, што для тых хто прыйдзе высяляць, рыхтуюцца сюрпрызы. Таксама ён паведаміў пра запасны варыянт з офісам, прэзентацыя якога пройдзе ў бліжэйшыя два тыдні.

Нагадаем, што партыя БНФ павінна сысці са сваёй сядзібы паводле рашэння суда. З офісу на Машэрава,8 іх высяляюць камунальныя службы. Партыя арандавала гэтае памяшканне амаль 20 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі