Вызваленне Саннікава прывітала Украіна
Пра гэта на сваёй старонцы ў твітары напісаў міністр замежных справаў Украіны Канстанцін Грышчанка.
Украінскі чыноўнік адзначыў, што ён добра ведае Саннікава і лічыць яго сумленным, прынцыповым чалавекам і сапраўдным патрыётам сваёй краіны. Вызваленне Саннікава, заяўляе Грышчанка, з'яўляецца надзвычай важным момантам для развіцця адносін Беларусі з ЕС, перадае інфармацыйнае агенцтва "Українські Новини".
Фота — ru.tsn.ua