Вызвалілі ад пасады старшыню Гомельскага гарвыканкама

Нагадаем, 6 жніўня партал tut.by паведаміў пра затрыманне чыноўніка, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Афіцыйна было паведамлена, што старшыня гарвыканкама адсутнічаў на працоўным месцы, бо быў у адпачынку.

Як паведамляе БелаПАН, распараджэнне пра вызваленне ад пасады Піліпца падпісаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.

Віктару Піліпцу 49 гадоў. Ён быў прызначаны на пасаду старшыні Гомельскага гарвыканкама ў кастрычніку 2009 года. Раней Віктар Піліпец працаваў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

Фота — gorod.gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі