WTA не прызнала Вікторыю Азаранку тэнісісткай года

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) палічыла найлепшай тэнісісткай года амерыканку Серэну Уільямс.

Сёлета Уільямс правяла 62 матчы, у якіх атрымала 58 перамог. Яна заваявала сем тытулаў на турнірах WTA. Апроч таго, Серэна Уільямс стала алімпійскай чэмпіёнкай Лондана ў адзіночным і парным разрадах, нагадвае NEWSru.com. Цяперашні сезон яна завяршыла ў рангу трэцяй ракеткі свету — пасля Вікторыі Азаранкі і расіянкі Марыі Шарапавай.

Фота — championat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі