“Ягор Забелаў Трыа” сыграе ў легендарным маёнтку Карпісаў

28 ліпеня ў знакамітым літоўскім маёнтку Карпісаў, што ў Ёнішкеліс пад Панявежасам, адбудзецца ноч музыкі і відовішчаў. Тут пройдзе адыёвізуальны фэст “Ad Astra”. Падчас фэсту будзе прадстаўлены унікальны культурны праект “WAFT” – сумесны выступ альтэрнатыўнага гурта “fusedMarc” і выканаўцаў сутарцінэ (літоўскіх народных мнагагалосных песень) “Trys keturiose”. Дарэчы, гэтыя выканаўцы сутарцінэ нават упісаныя ў спіс спадчыны ЮНЕСКА. Праект будзе аздоблены электроннымі гукамі і чароўнымі светлаценямі. Таксама на фэсце выступяць касмічны каўнаскі праект “Sovijus”, гурт “Music Inwallved”Відас Барэйкіс, любімая беларусамі Аліна Арлова і самі беларусы – “Ягор Забелаў Трыа”. Трыа баяніста “Гурзуфа” будзе агучваць нямое кіно.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі