Як БАТЭ перамог "Баварыю" ў першым матчы (фота, відэа)

Пачатак у 22.45 па беларускім часе. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".

Як вядома, БАТЭ ўжо заняў трэцяе месца ў групе і будзе далей гуляць у 1/16 фінала Лігі Еўропы. "Баварыя" і "Валенсія" змагаюцца за першае месца. "Мы хочам заняць у групе першае месца, і, вядома, ёсць жаданне ўзяць рэванш", — заявіў футбаліст нямецкага клуба Дантэ.

Нагадаем, на мінскім стадыёне "Дынама" каманды гулялі 2 кастрычніка. БАТЭ сенсацыйна выйграў з лікам 3:1. Першы гол у браму гасцей забіў Аляксандр Паўлаў на 23-й хвіліне. На 78-й хвіліне Віталь Радзівонаў падвоіў лік. Пад канец гульні (на 91-й хвіліне) Франк Рыберы ўсё ж "размачыў" лік. Аднак на 95-й Рэнан Брэсан, які толькі выйшаў на замену, забіў трэці гол, атрымаўшы перадачу ад Дзмітрыя Мазалеўскага.

Спіс футбалістаў БАТЭ, якія могуць згуляць з "Баварыяй"

Глеб: у матчы з "Баварыяй" нам спатрэбіцца ўдача

На матчы з "Баварыяй" БАТЭ падтрымае тысяча заўзятараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі