Яшчэ адзін арабскі лідэр сыходзіць у адстаўку

Такі пункт ёсць у “дарожнай мапе”, якую прыняла кіруючая йеменская партыя Ўсеагульны народны кангрэс дзеля ўрэгулявання ўнутрыпалітычнага канфлікту. Гэтая “дарожная мапа” суседзяў Йемена прадугледжвае адстаўку прэзідэнта Салеха. Свае паўнамоцтвы ён павінен перадаць віцэ-прэзідэнту, якія разам з новым кабінетам міністраў зоймецца падрыхтоўкай прэзідэнцкіх выбараў.

У сваю чаргу апазіцыя, згодна з гэтым планам, павінна неадкладна спыніць акцыі пратэсту і вывесці сваіх прыхільнікаў з вуліц йеменскіх гарадоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі