Яшчэ адзін маладафронтавец застаўся за кратамі
Маскоўскі суд прызначыў сёння Змітру Крамянецкаму 10 сутак арышту.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", хлопца абвінавацілі ў брыдкаслоўі. Сведкамі на працэсе выступілі міліцыянты Давыдзюк і Бягуноў.
Дарэчы, 24 траўня Крамянецкі павінен быў выйсці з турмы на Акрэсціна пасля 10-суткавага арышту. Аднак на волю ён так і не трапіў. Нагадаем, што напярэдадні такі ж паўторны арышт прысудзілі Уладзіміру Яроменку.