Яшчэ сем краін Еўропы далучыліся да санкцый супраць Мінска
Гэта Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Сербія, Албанія і Ліхтэнштэйн.
Яны далучыліся і да эканамічных, і візавых санкцый Еўрасаюза супраць афіцыйнага Мінска. З такой заявай ад імя ЕС выступіла 8 чэрвеня вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, перадае "Хартыя'97".
У заяве нагадваецца аб рашэнні, прынятым Саветам ЕС 23 сакавіка сёлета. Нагадаем, што тады міністры замежных справаў Еўрасаюза пагадзіліся пашырыць абмежавальныя меры супраць беларускага рэжыму. Санкцыі закранулі 29 кампаній і 12 прыватных асоб, адказных за парушэнні праваў чалавека і рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама падтрымліваюць або з'яўляюцца бенефіцыярамі ўлады Лукашэнкі.
Фота — news.21.by