Яўген Васьковіч трапіў у штрафны ізалятар за ўсмешку
Пра гэта стала вядома ад яго адваката, які 21 снежня наведаў у турме палітвязня.
Як інфармуе прэс-служба БХД, 14 снежня ў турме была камісія. Яна вырашала, ці стаў Яўген Васьковіч на шлях выпраўлення. Падчас зачытвання абвінавачванняў Васьковіч пасміхнуўся. За гэта актывісту далі яшчэ 10 сутак у ШІЗА. Выйдзе ён адтуль толькі 24 снежня.
Нагадаем, палітвязень трапіў за краты, бо ўдзельнічаў у падпале дзвярэй бабруйскага КДБ.