Яўгену Васьковічу пагоршылі рэжым утрымання

Пра такое рашэнне адміністрацыі папраўчай установы “Турма №4” вязень паведаміў сваёй маці Рушанні Іванаўне. Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 года.

Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах. Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся, нагадвае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі