Сінгл "з падманам" ад Yellow Brick Road на Еўрарадыё(спампаваць, паслухаць)

yellowbrickroad-line_of_lies_0.mp3 спампаваць

Таму яна мае адпаведны "уступны" настрой, калі вось-вось павінна нешта пачацца. Але ўсе кампазіцыі "FUTUREMENTAL" будуць вельмі рознымі, абяцаюць Yellow Brick Road.

"Наш альбом мнагаслойны, як гамбургер ці разрыўны патрон! — кажа фронтмэн Yellow Brick Road Ян МаксімовічУ нас абсалютна розная стылістыка, і на будучым альбоме можна будзе знайсці шмат чаго ад прагрэсіў-рока і электроншчыны і, натуральна, мы не забываем пра рок! Гэта песня — пачатак таго, што будзе на пласцінцы і ўсяго адзін слой нашага "разрыўнога патрона". Кожны слой на гэтым альбоме будзе суправаджацца своеасаблівым трэкам".


Дарэчы, менавіта з кампазіцыі "Line of Lies" пачалося супрацоўніцтва гурта з лірыцыстам Змітром М. Эпштэйнам, які выступіў на пласцінцы ў якасці аўтара тэкстаў да некаторых кампазіцый.

Нагадаем, што выхад альбома "FUTUREMENTAL" запланаваны на 12.12.12, а яго канцэртная прэзентацыя адбудзецца ў клубе Re:Public  28 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі