Юбілейны канцэрт "Палацу" усё ж адбудзецца!
Як і было запланавана, ён пройдзе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 26 кастрычніка.
Пра гэта паведамляе сайт tuzin.fm. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, за “Палац” уступіўся міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Менавіта “Мінкульту” падначальваецца тэатр. Адмена ж канцэрту нібыта была ініцыянаваная іншай структурай. Нагадаем, што інфармацыя пра адмену канцэрту “Палацу” з’явілася зранку 24 кастычніка. Афіцыйнай прычынай называлася тое, што "незалежна ад адміністрацыі тэатру і музыкантаў з’явіліся арганізацыйныя праблемы, у выніку якіх правядзенне мерапрыемства стала немагчымым".