Юлія Цімашэнка абвясціла акцыю грамадзянскага непадпарадкавання

Пра гэта Цімашэнка заявіла ў адкрытым лісце прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. Як адзначае Lenta.ru, у некалькіх абзацах экс-прэм'ерка пералічыла свае старыя прэтэнзіі да цяперашняга кіраўніка дзяржавы. У іх ліку пабудова дыктатуры, заснаванай на клептакратыі і ўкраінафобіі, адыход ад еўрапейскіх прынцыпаў, стварэнне ва Украіне атмасферы страху, безвыходнасці, несправядлівасці і беднасці. Таксама Цімашэнка пратэстуе супраць усталявання кругласутачнага відэаназірання за ёй у турэмнай палаце.

Аўтарка ліста абвясціла: "Я больш не ўвайду ў сваю турэмную медыцынскую палату, пакуль вы не выведзеце з яе чарговую варту, які там знаходзіцца незаконна, і якая стаіць каля майго ложка, калі я сплю ці праходжу медыцынскія працэдуры, якая стаіць каля майго стала, калі я ем ці працую".

Лідар "Бацькаўшчыны" таксама заклікала суграмадзян узяць з яе прыклад і спыніць падпарадкоўвацца ўладам у любой даступнай для іх форме.

Фота — ukrday.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі