Юнацкая зборная Беларусі не выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы
Беларускія футбалісты прайгралі другі матч кваліфікацыі венграм.
Нашыя спартоўцы саступілі ў гасцях вянгерскім аднагодкам з лікам 0:3, паведамляе БЕЛТА. У першым тайме гульня была роўнай. А на 42-й хвіліне сустрэчы ў браму гаспадароў быў прызначаны пенальці, які не змог рэалізаваць Яўген Шаўчэнка. Пасля перапынку венгерскія футбалісты завалодалі ініцыятывай і тройчы пацэлілі ў браму Дзяніса Шчарбіцкага.
Нагадаем, што ў першым туры беларуская каманда саступіла шведам з лікам 1:4.
У заключны гульнявы дзень спаборніцтваў, 31 сакавіка, зборная Беларусі сустрэнецца з фінамі, якія на старце саступілі венграм.
Фота — ru.123rf.com