"Юнацтва" прайграла ў чарговым матчы ВХЛ
20 верасня на сваёй пляцоўцы каманда Міхаіла Захарава саступіла клінскаму "Цітану" — 1:2 (0:0, 1:1, 0:1).
У мінчукоў вызначыўся Канстанцін Захараў, які на 38-й хвіліне зраўняў лік. Аднак госці на 58-й хвіліне здолелі рэалізаваць колькасную перавагу.
У чэмпіянаце Вышэйшай хакейнай лігі мінскае "Юнацтва" займае 14-е месца, у каманды 6 ачкоў пасля чатырох матчаў.