З 1 студзеня Беларусь купляе газ па новых цэнах

За газ Беларусь будзе плаціць у сярэднім 166 долараў за тысячу кубаметраў. Гэта на 32,5% менш кошту, па якім Беларусь купляла газ у 2011 годзе.

Нагадаем, цана на газ для Беларусі была ўвязана з продажам 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 млрд. долараў. У выніку “Газпрам" стаў уладальнікам 100% акцый беларускай кампаніі. Без продажу "Белтрансгазу" з 1 студзеня Беларусі давялося б купляць газ па 330 долараў за тысячу кубаметраў, інфармуе БелаПАН.