З 10 жніўня могуць падаражэць лісты і бандэролі

Як паведамляе БЕЛТА, падаражэе перасылка паштовых картак, лістоў і бандэроляў. Тарыфы будуць павышаны на 60%. Напрыклад, адпраўка паштовай карткі абыйдзецца ўжо ў 800 рублёў. Столькі ж будзе каштаваць ліст ці бандэроль вагой у 20 грамаў, а за кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 грамаў вагі трэба будзе даплаціць 100 рублёў.

Аналагічнымі будуць тарыфы для юрыдычных асоб. Пастанова Міністэрства эканомікі уступае ў сілу з 10 жніўня. Калі ж зменяцца тарыфы, "Белпошта" вырашыць у бліжэйшыя дні.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі