З 15 красавіка на сайт euroradio.fm вядзецца DDoS-атака

Удзень у пятніцу, 15 красавіка наведнікі euroradio.fm адчулі праблемы з адкрыццём сайта. Неўзабаве адміністрацыя Еўрарадыё высветліла, што на сервер станцыі ажыццяўляецца DDoS-атака.

Хакерскі напад працягваецца да цяперашняга часу (нядзеля, 17 красавіка). Сервер, на якім знаходзіцца сайт euroradio.fm, перыядычна "кладзецца" звонку.

Супрацоўнікі Еўрарадыё выбачаюцца перад сваімі слухачамі за тэхнічныя нязручнасці і робяць усё магчымае, каб забяспечыць сваёй аўдыторыі доступ да сайта euroradio.fm.  

Калі ў вас усё ж такі не атрымліваецца зайсці на наш .fm-сайт — калі ласка, адкрывайце нашае люстэрка на euroradio.by.

Ціску на сайт Еўрарадыё ў даменнай зоне .by пакуль што на адчуваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі