У нядзелю на 10% падаражэў хлеб
Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства эканомікі.
Як паведамляе БЕЛТА, з 15 ліпеня на 10% павышаюцца адпускныя цэны на хлеб і батоны. Адзначаецца, што пастанова прынятая "ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту сельскагаспадарчай сыравіны, скарачэння стратнасці вытворчасці і насычэння спажывецкага рынку сацыяльна значнымі відамі хлеба і хлебабулачных вырабаў з улікам прапаноў Мінсельгасхарча".
Нагадаем, што папярэдняе падаражэнне хлеба адбылося ў траўні і чэрвені — на 5% у кожным месяцы.
Фота — bymedia.net