З 17 траўня даражэюць хлеб, малако, мяса
Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.
У выніку, цэны на малако, кефір, смятану і тварог вырастуць у
сярэднім на 10%, але гэта будзе рабіцца паступова: па 5% у траўні і
чэрвені.
Гранічныя адпускныя цэны на свініну, ялавіччыну
павялічыцца больш чым на 34%. У пастанове адзначаецца, што яна не
дзейнічае ў выпадках, калі мяса і мясныя паўфабрыкаты будуць
рэалізоўвацца на рынках і кірмашах.
Як паведамляе БЕЛТА,
Міністэрства эканомікі тлумачыць рашэнне пра чарговае павышэнне цэнаў
неабходнасцю кампенсаваць падаражэнне кошту сельскагаспадарчай сыравіны,
скарачэннем стратнасці вытворчасці сацыяльна значных харчовых тавараў і
насычэння спажывецкага рынку.
Фота — bymedia.net