З 26 сакавіка ў Мінску ДАІ будзе актыўна эвакуяваць аўтамабілі
За парушэнне правілаў паркоўкі.
Як паведамляе БЕЛТА, на аўторак прызначаная своеасаблівая рэпетыцыя. Супрацоўнікі ДАІ ацэняць "свае сілы і магутнасці тых арганізацый, якія непасрэдна будуць займацца эвакуацыяй".
ДАІ настойліва рэкамендуе кіроўцам выконваць правілы паркоўкі, у тым ліку і ў дварах жылых дамоў. Як вядома, у сталіцы ўжо дзейнічаюць новыя тарыфы па эвакуацыі і захоўванню адбуксаваных машын на стаянцы пад аховай. Прымусовая эвакуацыя з поўнай пагрузкай будзе каштаваць уладальніку аўтамабіля 380 тысяч рублёў (з частковай пагрузкай на эвакуатар — 300 тысяч рублёў).
Фота — sb.by