У Брэсце на смеццеперапрацоўчым заводзе адбыўся выбух
У выніку здарэння пацярпелі два чалавекі — рабочыя прадпрыемства.
Як паведамляе сайт tomin.by, абодва мужчыны з аскепкавымі раненнямі дастаўлены ў лякарню.
Выбух прагрымеў 26 студзеня каля 10.30 у цэху прыёмкі і сартавання смецця. У гэты час пацярпелыя з працоўнага аўтамабіля МАЗ выгружалі смецце.
Па папярэдняй версіі, выбухнула міна, якая неяк патрапіла ў смецце. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, Следчага камітэта, КДБ.