З 27 студзеня ў беларускія казіно перастануць пускаць “занадта азартных”

Фізічная асоба можа саму сябе прызнаць занадта азартнай і забараніць сабе доступ у казіно на тэрмін ад 6 месяцаў да 3 год, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве падаткаў у збораў. Для гэтага дастаткова самастойна напісаць заяву ў любую гульнявую ўстанову, размешчаную на тэрыторыі Беларусі.

Спіс асобаў, якія самі сябе прызналі лудаманамі, будзе змешчаны на адмысловым інтэрнэт-рэсурсе і даступны для адміністрацыі ўсіх казіно.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі