З БДУ пасля зімовай сесіі могуць адлічыць 185 студэнтаў

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на начальніцу Галоўнага ўпраўлення навучальнай і навукова-метадычнай работы БДУ Людмілу Хухлындзіну.

Па яе словах, зімовую сесію здавалі амаль 18 500 студэнтаў дзённай формы навучання. 185 чалавек атрымалі па трох прадметах нездавальняючыя адзнакі. Гэта з'яўляецца нагодай для разгляду пытання пра іх адлічэнне з ВНУ. Дарэчы, у параўнанні з леташняй зімовай сесіяй, лік "двоечнікаў" з трыма адмоўнымі адзнакамі паменшыўся на 20 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі