З Беларусі ў Літву не пусцілі 13 расіянаў
Літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў Літву з Беларусі 13 грамадзян Расіі, якія без неабходных візаў спрабавалі перасекчы мяжу.
Апроч гэтага, падчас праверкі было ўсталявана, што аднаму мужчыне і жанчыне было ўвогуле забаронены ўезд на тэрыторыю Шэнгена. Ініцыятар такога рашэння — Польшча.
Усю групу расійскіх грамадзян суправадзілі да лініі мяжы і перадалі беларускім памежнікам.
Усяго сёлета ў Літву не пусцілі 1258 асобаў, перадае bns.lt