З гомельскага офіса скралі каву больш чым на тысячу долараў
Здарэнне адбылося ўначы з 28 на 29 жніўня ў адным з офісных памяшканняў, размешчаных у гарадскім гатэлі "Надзея".
Як піша газета “Моя реклама”, злодзей трапіў у пакой, размешчаны на першым паверсе гатэля, праз незачыненае акно. Сыходзячы, ён забраў пачкі кавы маркі “Bianchi” на агульную суму каля 9,5 мільёна рублёў.
Фота з diary.ru