З Мінска ў Парыж — без перасадак на цягніку
Такая магчымасць можа з'явіцца ўжо ў снежні 2011 года.
ААТ "Расійская чыгунка" плануе ў снежні 2011 года падоўжыць маршрут Масква — Мінск — Варшава —Берлін да Парыжа. Пры гэтым час вандроўкі на ўчастку Масква — Мінск — Варшава — Берлін будзе скарочаны амаль на 2 гадзіны, перадае "Мінск-Навіны" са спасылкай на сайт "РЖД".