З Магілёва дэпартуюць грамадзянку Польшчы
Такое рашэнне прыняў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага раёна.
Згодна са складзеным пратаколам, прадстаўніца фонду Institutum Orientalium Магдалена Каліноўская пражывала не па тым адрасе, па якім была зарэгістраваная. Тым самым, на думку беларускіх праваахоўных органаў, яна парушыла правілы знаходжання замежнікаў у Рэспубліцы Беларусь.
Зараз Магдалена Каліноўская павінна пакінуць тэрыторыю Беларусі за 16 лістапада. Яна таксама атрымала штраф і забарону наведваць нашу краіну на працягу двух гадоў.
У Магілёве Каліноўская рэалізоўвала праект “Прадпрымальніцтва па-беларуску”. Яна арганізоўвала выезд у Польшчу на навучанне для 60 беларускіх прадпрымальнікаў, паведамляе БелаПАН.