З Мікалаем Статкевічам у калоніі сустрэлася жонка

20 ліпеня жанчына наведала магілёўскую турму, дзе трымаюць яе мужа, перадае Радыё "Свабода". Па яе словах, з карцара палітвязень выйшаў у панядзелак, 16 ліпеня. Яму адразу паведамілі, што працягнулі строгі турэмны рэжым на няпэўны тэрмін. Статкевіч быў на строгім рэжыме ўжо паўгода, і яго маглі перавесці на звычайны рэжым, але пакінулі строгі.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты асуджаны за падзеі 19 снежня 2010 года на 6 гадоў зняволення. З пачатку 2012 года рэжым утрымання для палітвязня змянілі з калоніі на крытую турму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі